MapMinsk лого

Мэта праекта - зрабіць жыццё дзяцей больш насычаным і займальным, даць інфармацыю пра славутасці сталіцы, дапамагчы ў выбары цікавых для наведвання месцаў і любімых заняткаў па інтарэсах


Web-карта для дзяцей «Адкрый Мінск»

Адным з новых напрамкаў дзейнасці РУП «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца стварэнне інтэрактыўных картаграфічных твораў.

У аснову распрацоўкі web-карты для дзяцей «Адкрый Мінск» пакладзена раней выдадзеная прадпрыемствам дзіцячая насценная карта г. Мінска маштабу 1:24 000 з дадатковай магчымасцю выкарыстання рэсурсу Яндэкс Карты.

Інтэрактыўная карта з’яўляецца своеасаблівым даведнікам для дзяцей і іх бацькоў. Падарожнічаючы па карце, можна азнаёміцца з асноўнымі славутасцямі горада, атрымаць звесткі пра тэатры, музеі, паркі, спартыўныя комплексы і іншыя цікавыя аб’екты. На карце паказаны больш за 200 аб’ектаў, сістэматызаваных па катэгорыях. Да кожнага аб’екту дадзена кароткая інфармацыя: назва, адрас, спасылка на афіцыйны сайт, фатаграфіі. Да некаторых аб’ектаў дадзена больш поўная інфармацыя: відэа, тэкставыя звесткі, віртуальны тур, які можна паглядзець на экране манітора або выкарыстоўваючы акуляры віртуальнай рэальнасці. Карта прадстаўлена на трох мовах: беларускай, рускай, англійскай.

У далейшым web-карта для дзяцей будзе дапаўняцца новымі аб’ектамі і развівацца. Карыстальнікі змогуць пакідаць свае каментары, даваць ацэнкі, дзяліцца сваімі ўражаннямі. Усё гэта дазволіць зрабіць вывучэнне і падарожжа па горадзе займальным і пазнавальным.

РУП «Белкартаграфія»

пр. Машэрава, 17А, 220029, Мінск

Тэлефон: 8 (017) 284-71-59
Факс: 8 (017) 334-81-54
E-mail: kartograf@belkarta.by

www.belkarta.by
www.белкартография.бел
shop.belkarta.by



© Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства РУП «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2024 г.