Апісанне
Гэта знакавае месца для сталіцы. Тут у 1985 годзе на рукатворным кургане быў адкрыты манумент «Мінск – горад-герой». Ён прысвечаны важнай падзеі ў гісторыі горада – прысваенні Мінску звання горада-героя. 46-метровую стэлу ўпрыгожвае пазалочаная зорка горада-героя. Паблізу стэлы размешчана бронзавая скульптура – вобраз Радзімы-маці. Ля стэлы праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, парады ваеннай тэхнікі, сустрэчы ветэранаў, святочныя салюты.
Побач з манументам у 2014 годзе быў пабудаваны новы будынак Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У музеі беражліва захоўваецца памяць пра трагічныя і вялікія падзеі нашай гісторыі. Залы музея размешчаны адна за адной так, што, праходзячы па іх, можна здзейсніць своеасаблівае падарожжа ў часе з 1941 па 1945 гады. Адчуць атмасферу тых гадоў дапамагаюць не толькі экспанаты і афармленне залаў, але і гукавыя эфекты. У музеі шмат кампазіцый з манекенамі, макетамі бронетэхнікі і самалётаў, якія распавядаюць невялікія гісторыі з жыцця тых гадоў.
Каментарыі