Кантакты
Апісанне
Гэта адна з найбольш сучасных бібліятэк у Еўропе, важны навуковы і культурны цэнтр Беларусі. Тут размешчана 20 чытальных залаў, разлічаных на 2 тысячы месцаў. Даўжыня кніжных паліц складае 90 кіламетраў.
Інтэр’ер бібліятэкі аформлены творамі сучасных беларускіх мастакоў, скульптараў. Тут працуюць мастацкая галерэя і музей кнігі.
На вышыні 72 метраў уладкавана аглядная пляцоўка, на якую наведвальнікаў дастаўляе панарамны ліфт. Увечары фасад бібліятэкі ператвараецца ў вялікі экран з незвычайнай святлодыёднай падсветкай.
Відэа прадастаўлена Дзіцячай тэлестудыяй «Пражэктар» - пазнавальны тэлепраект для ўсёй сям'і «Беларусь на далоньцы».
Аўтар праекта, рэжысёр - Ткачэнка Вера Віктараўна
"Беларусь на далоньцы" у сацыяльных сетках:
УКантакце: https://clck.ru/S73t9
Instagram: https://clck.ru/S744v
YouTube: https://clck.ru/S746W
Відэа
Умовы
Віртуальны тур

Каментары