Кантакты
Апісанне
Экспазіцыя размяшчана на тэрыторыі былога кляштара бернардзінцаў у помніку архітэктуры пачатку ХХ стагоддзя і распавядае пра жыццё Мінска 1890 - 1920-х гг. Унікальныя экспанаты адлюстроўваюць гісторыю станаўлення і развіцця першага грамадскага транспарту горада - коннай чыгункі. Тут можна адчуць сябе пасажырам конкі і здзейсніць віртуальную паездку ў рэканструяваным вагоне, зазірнуць у вітрыны самых папулярных магазінаў мяжы XIX-XX стагоддзяў - крама Левіна, аптэка Староневича. Прыняць удзел у рабоце Упраўлення коннай чыгункі можна зняўшы тэлефонную трубку і праслухаўшы навіны і пажаданні ад служачых і гараджан.
Адчуванне пагружэння ў жыццё горада губернскага перыяду дапаўняе электронная гульня-квэст «Маршруты Мінскай конкі», па праходжанні якой на Ваш e-mail прыйдзе пасведчанне фурмана мінскай конкі альбо сведчанне наведвальніка экспазіцыі.
Адрас:
20030 г. Мінск. Вул. Кірыла і Мяфодзія, 6
Тэл.: (017) 337 24 30
Е-mail: muzejminska@gmail.com
Мы працуем:
Серада-нядзеля, 11:00 - 19:00
Каментарыі