Апісанне
Гісторыя РУП «Белкартаграфія» пачынаецца з 1999 года.
Ужо больш за 20 гадоў наша прадпрыемства распрацоўвае і вырабляе карты, атласы і ўнікальныя выданні, якія маюць гістарычную і культурную каштоўнасць, якімі ганарымся не толькі мы, але і многія жыхары нашай краіны.
Напэўна ў Беларусі кожны школьнік і яго бацькі знаёмы з контурнымі картамі і атласамі. Шмат у каго ёсць друкаваныя карты аўтамабільных дарог, гарадоў Беларусі і іншых краін.
Акрамя картаграфічнай прадукцыі РУП «Белкартаграфія» выпускае цікавыя выданні для дзяцей, дапоўненыя 3D рэальнасцю, арыгінальныя скрэтч-карты і многае іншае.
У кожнае выданне ўкладваецца душа і высокі прафесіяналізм нашых супрацоўнікаў. Але на гэтым мы не спыняемся!
Зараз набіраюць папулярнасць новыя сацыяльныя (пазнавальныя і развіваючыя) інтэрнэт-праекты, якія цікавыя людзям любога ўзросту і статусу.
Мы працуем і развіваемся для Вас!
Каментарыі